Супраць вадзіцеляў без правоў
Опубликовал

Супраць вадзіцеляў без правоў

За 2017 год на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дзяржаўтаінспектарамі затрыманы 111 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, не маючы права кіравання, з іх 17 – затрыманы паўторна на працягу года. Сёлета ўжо зафіксаваны 14 такіх парушэнняў, 3 вадзіцелі-бяспраўнікі затрыманы паўторна.

Як паказвае статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў, менавіта маладыя людзі садзяцца за руль транспартнага сродка, не маючы права кіравання, пераацэньваючы свае тэарэтычныя веды Правілаў дарожнага руху і не валодаючы практычнымі навыкамі кіравання.

Кожны чалавек вольны самастойна распараджацца сваім лёсам, але, кіруючы транспартным сродкам, не маючы права кіравання, такі вадзіцель часта вызначае лёс іншага чалавека.

У сувязі з гэтым, варта нагадаць бяспраўнікам, што 8 студзеня 2018 года ўнесены змяненні ў частку 2 артыкула 18.19 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, якія цяпер прадугледжваюць не толькі штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў, але і адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Аляксандр КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

 

0 0 201 12 Март, 2018 Бяспека Март 12, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *