Святочны канцэрт у Дзятлаўскім цэнтры культуры
Опубликовал

Святочны канцэрт у Дзятлаўскім цэнтры культуры

Сёння ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Жанчын «ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэту і ад сябе асабіста» павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік.

«Мы ўдзячны вам за тое, што сваёй душэўнай шчодрасцю, шчырай любоўю і адданасцю вы падтрымліваеце нас у цяжкую хвіліну, даруеце нам няўдачы і натхняеце на поспех. Дапамагаеце паверыць у свае сілы, напаўняеце сэнсам усё наша жыццё», — адзначыў у віншаванні кіраўнік раёна.

Затым адбыўся канцэрт, падрыхтаваны артыстамі раёна. Ул. інф. «Перамогі»

6 0 801 07 Март, 2018 Раённыя падзеі Март 7, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *