Не паліце сухую траву
Опубликовал

Не паліце сухую траву

У мінулым годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістраваны 233 прыродных пажараў на агульнай плошчы 88,793 гектараў. У большасці выпадкаў менавіта па віне грамадзян адбываюцца такія пажары.

Палы травы вясной сталі ўжо небяспечнай “традыцыяй”. Ні ў якім выпадку не паліце сухую траву. Не пакідайце агонь без нагляду, старанна тушыце недакуркі і запалкі перад тым, як выкінуць. Траву, якая пачала гарэць, можна патушыць, збіваючы полымя галінамі, або паспрабуйце засыпаць пяском. Калі самастойна патушыць полымя складана, паведаміце пра здарэнне па тэлефоне 101 і хутчэй пакіньце месца пажару.

У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў — прадугледжана накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічыняў. Артыкулам 15.58 за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або штраф да 12 базавых велічыняў.

Распальванне вогнішчаў дазволена пры выкананні шэрагу ўмоваў. Неабходна падрыхтаваць месца, вёдра з вадой або вогнетушыцель, рыдлёўкі. Абавязкова ўлічыце сілу ветру. Да будынкаў ад вогнішча павінна быць не менш за 10 метраў, да лесу – 20 метраў, да сціртаў сена або саломы – 30 метраў.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 187 16 Март, 2018 Бяспека Март 16, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *