Мілыя жанчыны Дзятлаўшчыны!
Опубликовал

Мілыя жанчыны Дзятлаўшчыны!

Сардэчна віншую вас з самым цудоўным і светлым вясновым святам – Днём жанчын!

Няхай пяшчота вясны, цяпло першых промняў сонца і непаўторная прыгажосць вясновых кветак напаўняюць вашу душу цяплом і радасцю, жыццё складаецца шчасліва – з упэўненасцю ў будучыні, ладам у сям’і, дастаткам і росквітам, а любімыя, родныя і сябры часцей дораць вам свае ўсмешкі і прыемныя словы.

Жадаю вам выдатнага настрою, добрых пераменаў у жыцці, аптымізму і прыгажосці!

Валянцін МІХНЕВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

0 0 243 08 Март, 2018 Улада Март 8, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *