Каб злодзею “пуста” было
Опубликовал

Каб злодзею “пуста” было

У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная на невядомую асобу за крадзеж, учынены з пранікненнем у жыллё.

У час расследавання ўстаноўлена, што невядомая асоба з намерам скрасці маёмасць пашкодзіла замок на ўваходных дзвярах дома грамадзяніна П. і скрала ў яго рэчы на суму 200 рублёў.

На жаль, гэты выпадак не адзінкавы. Колькасць крадзяжоў з дачных і нежылых дамоў узрастае, у сувязі з чым супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта раяць:

– не захоўвайце на дачах дарагую маёмасць, аргтэхніку, электраінструменты, будаўнічыя матэрыялы, чорныя і каляровыя металы;

– пры наяўнасці фінансавай магчымасці абсталюйце будынкі ахоўнай сігналізацыяй або сродкамі відэафіксацыі;

– па магчымасці ўстанавіце моцныя дзверы і складаныя замкі, на вокны – рашоткі, каб ускладніць доступ у хату злодзею;

– часцей наведвайце дачу;

– дамоўцеся з суседзямі, якія пастаянна жывуць у вёсцы, каб наглядалі за вашымі домам і ўчасткам;

– калі згубілі ключы – мяняйце замкі;

– у выпадку крадзяжу тэрмінова паведамляйце пра гэта ў праваахоўныя органы і прыміце неабходныя меры, каб захаваць сляды злачынства.

Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

0 0 126 17 Март, 2018 Бяспека Март 17, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *