Жыві як гаспадар. Уборка снегаабараняльных шчытоў на прыдарожных участках раёна (+відэа)
Опубликовал

Жыві як гаспадар. Уборка снегаабараняльных шчытоў на прыдарожных участках раёна (+відэа)

Работнікі Дзятлаўскага ДРБУ-119 шмат робяць для бяспекі вадзіцеляў, і з прыходам новай пары года ў іх з’яўляюцца новыя задачы. Вясновы сезон яны адкрылі з уборкі снегаабараняльных шчытоў на прыдарожных участках.

– Пры вялікіх  снегападах дарожнага палатна бывае не відаць, абочына зліваецца з дарогай. Таму ўстанаўліваюцца шчыты. Таксама дарогі абмяжоўваюць святлоадбівальныя палкі, каб пры снегападзе вадзіцелі бачылі профіль дарогі, – патлумачыў майстар па забеспячэнні дарог Валерый Дубовік.

Дарогі раёна размеркаваны на два ўчасткі, кожны з якіх складае прыкладна па трыста кіламетраў. Брыгада Валерыя Дубовіка працавала на Дзятлаўскім участку №2.

Юлія БАКУНОВІЧ

3 1 585 19 Март, 2018 Раённыя падзеі Март 19, 2018

1 комментарий

  1. Николай

    Пора, пора ребята за работу

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *