Вясновыя спаборніцтвы
Опубликовал

Вясновыя спаборніцтвы

У Гродне адбыўся адкрыты чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па кіакушынкай каратэ “Вясна над Нёманам”.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 50 каратыстаў з Расіі, Польшчы, Беларусі. Ад Дзятлава выступілі 13 спартсменаў, з якіх восем атрымалі прызавыя месцы.

Залатымі прызёрамі сталі Арцём Урбановіч, Эдуард Рафікаў, Ганна Жыбко, сярэбранымі – Уладзіслаў Аўсянік, Мікіта Некрашэвіч (па ката), Дзмітрый Самахвал. Бронзу ўзялі Вераніка Сідорчык, Сяргей Каціла.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі спаборніцтваў

 

0 0 239 20 Март, 2018 Спорт і турызм Март 20, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *