Анонс. Аматарскі хакей у Дзятлаве. 3 і 4 сакавіка
Опубликовал

Анонс. Аматарскі хакей у Дзятлаве. 3 і 4 сакавіка

Сёння, 3 сакавіка, у Дзятлаве (гарадскі стадыён) стартуе адкрыты турнір па хакеі аматарскіх камандаў Гродзенскай вобласці. Заявіліся для ўдзелу каманды  Дзятлава, Слоніма, Шчучына, Мастоў, Ашмянаў.

Старт першага матча прызначаны на 11.30. У матчы адкрыцця турніру сустрэнуцца каманды Дзятлава і Слоніма.

Наступныя матчы першага дня (3 сакавіка) паводле раскладу:

Масты — Шчучын (пачатак у 12.30).

Слонім — Ашмяны, 13.30.

Масты — Дзятлава,14.30.

Шчучын — Ашмяны, 15.30.

Матчы другога дня (4 сакавіка):

Дзятлава — Шчучын, 11.00.

Ашмяны — Масты, 12.00.

Шчучын — Слонім, 13.00.

Ашмяны — Дзятлава, 14.00,

Слонім — Масты, 15.00.

Б. Варна

 

 

0 0 286 03 Март, 2018 Раённыя падзеі, Спорт і турызм Март 3, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *