Абрад «Гуканне вясны» на Дзятлаўшчыне
Опубликовал

Абрад «Гуканне вясны» на Дзятлаўшчыне

11 сакавіка ў вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна ў рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць» пройшоў абрад «Гуканне вясны».

Дзяўчынкі з дзiцячага фальклорнага гуртка «Званочкі» Дома фальклора вёскі Студзераўшчына ДУК «Дзятлаўскi РЦКiНТ» з прыгожымі саламянымі пташачкамі, вербнымі галінкамі ішлі па вёсцы і запрашалі людзей на ўзгорак — гукаць вясну.

На ўзгорку ўпрыгожвалі дрэўца каляровымі стужкамі і печанымі пташкамі. Але перш, чым вясну гукаць, трэба зямліцу-матухну пачаставаць. У зямлю закопвалі саганчык з кашаю і гаварылі абрадавыя словы. Затым клікалі вясну, усхвалялі сонейка, падкідалі ў неба жаваранкаў. Зялёныя галінкі вярбы раздавалі людзям, каб птушкі іх убачылі і хутчэй прыляцелі. Затым вясну затанцоўвалі ў карагодзе. Дзяўчаткі беглі скочвацца з гары, каб спіна цэлы год не балела, а затым гушкаліся на арэлях і выказвалі свае пажаданні.Чым вышэй арэлі ўзляталі, тым хутчэй здзейсніцца пажаданне.

Алiна Мiшчук,
мастацкi кiраунiк народнага фальклорнага гурта в. Студзераушчына

2 2 791 12 Март, 2018 Раённыя падзеі Март 12, 2018

2 комментария

  1. Гостья

    Молодцы, что чтите традиции предков.
    Какой интересный обряд.

    Ответить
  2. Ганна Пятроўна

    Вельмі рада, што фальклорная спадчына вёскі Студзераўшчына перадаецца маладому пакаленню. Значыць, народная песня будзе жыць!

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *