Завіталі госці

Падзеі

Пражыць 100 гадоў.  Удумацца толькi, якая гэта лiчба, цэлы век. Колькi падзей адбылося за гэты час, колькi радасцяў і расчараванняў перажыта. Такiя людзi – легенда, вялiкая рэдкасць для нашага часу, аднак вельмі радуе, што яны ёсць.

З нагоды 100-гадовага юбілею да Марыі Мілейка завіталі госці. Жыве яна ў дачкі ў горадзе Дзятлаве.

Марыя Сяргееўна  хоць і старэнькая, і амаль не ўстае з ложка, але ў бадзёрым настроі, прыветлівая. У свае гады яна ўсё памятае.

Павіншаваць юбілярку прыехалі прадстаўнікі разлікова-касавага цэнтра №22 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” горада Дзятлава на чале з дырэктарам Сяргеем Клімко. Яны пажадалі бабулі Марыі моцнага здароўя, штодзённых усмешак, спакою на душы і ў сэрцы. Падарылі шары, кветкі і зробленую спецыяльна да юбілею, картку “Белаграпрамбанка”, з пакетам “Клопат”, на якую будзе залічвацца пенсія Марыі Сяргееўне.

Вядома, Марыя Сяргееўна  сама не будзе ёй карыстацца, як не карыстаецца і наяўнымі грашыма, у сілу ўзросту і слабога здароўя, але дачка, якая яе даглядае, зможа са зніжкамі набываць лекі ў сетцы аптэк “Планета здароўя” і прадукты ў магазінах (рэчы штодзённай неабходнасці), бясплатна падключыць і выкарыстоўваць сістэму Інтэрнэт-банкінг, SMS-інфармаванне аб залічэнні пенсіі на картку – усё гэта прадугледжана пакетам “Клопат”.

У сваю чаргу юбілярка шчыра дзякавала за добрыя словы і віншаванні. Ёй было вельмі прыемна, што пра яе памятаюць.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Стоит почитать:

Амаль да ста. Юбілей ветэрана

Не дарэмныя яе намаганні



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *