«Увага! Небяспечны лёд!» Рыбка марожаная

Здарэнні і бяспека

За апошні тыдзень студзеня на водных аб’ектах рэспублікі патанулі 3 рыбакі, выратаваны з лёду 7 аматараў зімовай рыбалкі.

Калі ўсё ж вырашылі парыбачыць на лёдзе, памятайце, што нельга выходзіць на вадаём, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў, рыбачыць трэба толькі ў зоне дзеяння выратавальных станцый і пастоў. Акрамя гэтага, неабходна апранаць выратавальную камізэльку свайго памеру, а таксама мець пры сабе сродкі самавыратавання: вяроўку даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам вагою 400-500 грамаў на другім; штыр.

Яшчэ адно залатое правіла бяспекі: свідраваць лункі на адлегласці не менш за адзін метр адна ад другой, каб не зніжаўся запас трываласці лёду.

У сувязі з умовамі надвор’я супрацоўнікі АСВОДа і выратавальнікі ўзмацнілі патруляванне вадаёмаў.

Уладзімір БАРАВІК, 
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *