Праект “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы”

Падзеі

Сёння бібліятэка ідзе дарогай перамен. Антуан Сент-Экзюперы некалі зазначыў: “Усе дарогі вядуць да людзей”. Так і дзяржаўная ўстановы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” стане ў 2018 годзе пляцоўкай для рэалізацыі цікавага і арыгінальнага праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы”. Гэта яшчэ адна магчымасць паведаміць сучаснаму грамадству пра каштоўнасць кнігі, чытання і асветы. Мэта праекта — актывізаваць цікавасць розных груп чытачоў да кнігі і бібліятэкі, узняць прэстыж чытання; рознабакова знаёміць карыстальнікаў з літаратурнай спадчынай пісьменнікаў-юбіляраў. Пад час рэалізацыі праекта бібліятэка паставіла перад сабой наступныя задачы: стварыць эмацыйна-камфортную прастору ў бібліятэцы; зрабіць чытанне лепшых твораў літаратуры карысным і цікавым з дапамогай разнастайных бібліятэчных форм работы; выкарыстоўваць мультамедыйныя сродкі для папулярызацыі твораў пісьменнікаў-юбіляраў.

Дадзены праект рэалізуецца з прывабліваннем у бібліятэку ўсіх катэгорый насельніцтва. Хвіліны паэзіі, літаратурныя гасцёўні, паэтычныя лабірынты, выставы і бібліяграфічныя агляды запланаваны ў 2018 годзе. У студзені і лютым ужо ладзіліся выстава — прысвячэнне і бібліяграфічны агляд да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага “Мне б допеть до конца…” і 210-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Дудар беларускі”.

Найбольш важныя мерапрыемствы, якія пройдуць у гэтым годзе – юбілеі нашых землякоў — Віктара Шымука і Вячаслава Адамчыка, пісьменнікаў Віктара Суцеева, Уладзіміра Маякоўскага і Віктара Драгунскага.

У рамках праекта будуць выдадзены памяткі, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам, каляндар знамянальных і памятных дат, буктрэйлер па кнізе Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”. Жыхары горада і раёна змогуць прыняць удзел у інтэрнэт-праекце “Ні дня без думкі аб

родным краі” (папулярызацыя твораў паэтаў-землякоў). Усё гэта будзе рэалізоўвацца з мэтай рэкламы лепшых літаратурных твораў бібліятэкі.

У выніку праекта плануецца павысіць статус бібліятэкі ў соцыуме і культуры горада; мяркуецца, што карыстальнікі будуць усвядомлена ставіцца да чытання, як прэстыжнага спосабу правядзення свайго вольнага часу і чытаць лепшыя творы мастацкай літаратуры.

Вольга БОЙКА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *