Працуюць тэлефоны «Гарачай лініі»

Да ведама грамадзян

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці знаходзіцца на пастаянным кантролі пытанне своечасовасці выплаты заработнай платы работнікам арганізацый усіх формаў уласнасці.

У ходзе праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў і праверак суб’ектаў гаспадарання ў 2017 годзе Камітэтам былі ўстаноўлены факты несвоечасовасці выплаты заработнай платы, канчатковага разліку звольненым работнікам, а таксама іншых належных сумаў работніку ад наймальніка. Кіраўнікамі прадпрыемстваў не ў поўнай меры надаецца належная ўвага пытанням выканання працоўнага заканадаўства.

Па фактах несвоечасовай выплаты заработнай платы Камітэтам у 2017 годзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 42 юрыдычныя асобы на агульную суму 11,4 тысячы рублёў і 39 фізічных асобаў на агульную суму 3,7 тысячы рублёў.

З мэтай прадухілення і выяўлення парушэнняў заканадаўства аб працы ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці да 1 сакавіка 2018 года будуць працаваць тэлефоны «Гарачай лініі» ў горадзе Гродне: (8-0152)79-88-16, 79-88-17, 79-88-22 і 79-88-24, па якіх можна звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб існуючых выпадках парушэння заканадаўства.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *