Працуюць тэлефоны «Гарачай лініі»

Да ведама грамадзян

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці знаходзіцца на пастаянным кантролі пытанне эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.

У ходзе праведзеных маніторынгаў і праверак установаў адукацыі ў 2016-2017 гадах Камітэтам былі ўстаноўлены факты незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў, парушэнні парадку правядзення дзяржаўных закупак, функцыянавання апякунскіх саветаў установаў, парушэнні працоўнай дысцыпліны, ажыццяўленне пазабюджэтнай дзейнасці. Не надаецца належная ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі.

З мэтай прадухілення і выяўлення парушэнняў ва ўстановах адукацыі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці да 27 красавіка 2018 года будуць працаваць тэлефоны «Гарачай лініі» ў горадзе Гродне: (8-0152)79-88-16, 79-88-17 і 79-88-18, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб існуючых выпадках парушэння заканадаўства.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *