Першынства раёна па валейболе сярод юнакоў

Спорт і турызм

На базе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло першынства раёна па валейболе сярод юнакоў 2002-2004 гадоў нараджэння, прысвечанае 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У спартыўных спаборніцтвах прымалі ўдзел 8 каманд, яны былі падзелены на тры групы. Гульня праходзіла па кругавой сістэме.

Урачыста павітаў удзельнікаў спаборніцтваў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Поспехаў у гульні пажадала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус.

Пераможцам турніру стала каманда Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другімі сталі хлопчыкі Наваельнянскай сярэдняй школы, трэцяе месца ў каманды гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Вольга ЮШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *