Няспраўны комін прывёў да пажару

Здарэнні і бяспека

У вёсцы Бобра Шчучынскага раёна ў доме пенсіянеркі адбыўся пажар.

У той дзень жанчына прапальвала ў печы двойчы — раніцай і ўвечары.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за няспраўнасці коміна.

Не рызыкуйце сваім жыццём

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік устанаўліваецца ў кожным жылым пакоі. Ён істотна павышае магчымасць раней даведацца пра пажар, прыняць адпаведныя меры.

Статыстыка паказвае, што кожны год у Беларусі, дзякуючы сігналу апавяшчальніка, выратоўваюцца больш за 200 жыццяў. Толькі ў студзені бягучага года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пры спрацоўцы АПА выратаваны 3 чалавечыя жыцці. За мінулы год у вобласці, дзякуючы гэтаму прыбору, засталіся жывымі 24 чалавекі, 7 з якіх — дзеці.

Дзмітрый БОБIН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *