Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі выступіў са справаздачай перад работнікамі «Будкомплекса»

Улада

Ён расказаў пра зробленае ў раёне за 2017 год. Больш падрабязна спыніўся на рабоце будаўнічага комплексу Дзятлаўскага раёна.

Дзякуючы будаўнікам раёна на Дзятлаўшчыне з’явіўся шэраг новых аб’ектаў. У бягучым годзе праводзіліся і былі завершаны наступныя работы:

— па мадэрнізацыі рэнтгенкабінета ЦРБ,

— па рэканструкцыі хола і часткі калідора 2 паверху галоўнага корпуса бальніцы, бягучы рамонт часткі калідора другога паверху і лесвічнай пляцоўкі 2-3 паверха галоўнага корпуса Дзятлаўскай ЦРБ,

— па капітальным рамонце даху з мадэрнізацыяй аконных запаўненняў, санвузлоў і душавых Казлоўшчынскай школы,

— па капітальным рамонце жылога дома № 1 з мадэрнізацыяй балконаў у аграгарадку Гезгалы,

— па капітальным рамонце двух жылых дамоў у Наваельня (№ 7 па вул. Снітко і № 45а па вул. Чырвонаармейскай),

— У КСУП “Белагурна” завершаны работы па рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Белагурна”,

— камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам “Белагурна” ўведзены ў эксплуатацыю аднакватэрны жылы дом у аграгарадку Белагурна агульнай плошчай 80 кв. м.,

— адкрытым акцыянерным таварыствам «Граніт-Агра» ўведзены ў эксплуатацыю чатырохкватэрны жылы дом у аграгарадку Круцілавічы плошчаю 343 кв. м.,

— адкрытым акцыянерным таварыствам «ДэяГруп» завершаны работы па рэканструкцыі адміністрацыйнага будынку пад цэх па перапрацоўцы і кансерваванні мяса і субпрадуктаў у Наваельні?

— завершана будаўніцтва праваслаўнай царквы ў Дзятлаве.

Акрамя таго, завершаны работы па будаўніцтве падводзячага газаправода да вёскі Лапушна (падрадчык ПРУП «Гроднааблгаз»). Гэтым часам завершаны праектныя работы па газіфікацыі жылых дамоў у вёсках Лапушна і Лезнявічы. Пры наступленні спрыяльных умоваў надвор’я будуць пачаты работы на будаўніцтве размеркавальнага газаправоду ў названых вёсках. Плануецца газіфікаваць 23 жылыя дамы. За 12 месяцаў 2017 года ўведзена ў эксплуатацыю 1804 квадратных метраў жылля або 106 % да гадавога задання (1700 кв. м). Індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 1381 кв. м. жылля.

Станоўча варта адзначыць работу дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 119 камунальнага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд» і упраўлення спецыяльных работ г. Дзятлава адкрытага акцыянернага таварыства «Будкомплекс». Названыя прадпрыемствы працуюць стабільна, загружаны аб’ёмамі работ.

Будаўнічым комплексам у 2017 годзе зроблены зачын на 2018 год. На пераходзячых аб’ектах (з 2017 года на 2018 год) у гэтым годзе вядуцца работы:

— па капітальным рамонце будынку Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь,

— па мадэрнізацыі часткі першага паверху пад размяшчэнне клініка-дыягнастычнай лабараторыі корпуса  Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы,

— па рэканструкцыі лячэбнага аддзялення філіялу санаторыя “Радон”,

— па стварэнні пляцоўкі для складзіравання металалому ў Наваельнянскім ўчастку ўнітарнага прадпрыемства «Гродновторчермет».

Таксама ў 2018 годзе плануецца выканаць:

— мадэрнізацыю харчблока Гезгалаўскай сярэдняй школы,

— капітальны рамонт жылых дамоў у Дзятлаве па вул. Чырвонаармейскай, 16, і па вуліцы Навагрудскай, 8.

З улікам вышэйназваных аб’ектаў, якія плануюцца да будаўніцтва і капітальнага рамонту ў 2018 годзе, будзе магчымасць загрузіць аб’ёмам работ будаўнічыя арганізацыі раёна.

Упэўнены, падкрэсліў Юрый Залеўскі, што рэалізацыя новых планаў нам па сілах. Для гэтага на Дзятлаўшчыне ёсць працавітыя людзі, кампетэнтныя кіраўнікі і спецыялісты, перспектыўная моладзь. Удзячны ўсім за добрасумленную працу і ўклад у развіццё нашага раёна.

У калектыве Наваельнянскага хлебакамбіната са справаздачай выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко.Ул. інф. «Перамогі».

 



Теги:

2 комментария по теме “Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі выступіў са справаздачай перад работнікамі «Будкомплекса»

  1. Вот молодец Юрий Петрович! Без шпаргалки знает ситуацию в районе по своей сфере (а это ведь не только строительство).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Проблем в строительной сфере района немерено! Или наши строители научатся работать с европейским качеством и быстро, или уйдут с рынка, потому что конкуренция на стройрынке зашкаливает. Тяп-ляп уже не пройдет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *