Моладзь падтрымлівае алімпійцаў

Спорт і турызм

Прафсаюзная моладзь у горадзе Гродна запісала ролік у падтрымку беларускіх алімпійцаў. Ініцыятарам праекта стаў Моладзевы савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, пасяджэнне якога прайшло ў Гродне. У абласным цэнтры маладыя прафсаюзныя актывісты знялі ролік, у якім звярнуліся да вядомых беларускіх спартсменаў і пажадалі ім перамог на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018, а таксама расказалі свае асабістыя гісторыі жыцця, звязаныя са спортам.

Для запісу роліка, які праходзіў у спарткомплексе, выкарыстоўвалі інвентар зімовых відаў спорту: лыжы, біятлонную вінтоўку, канькі і іншае.

Гродна стаў заключным этапам правядзення спартыўнага марафону, у які ўключыліся прафсаюзы ў рамках нацыянальнай акцыі «Разам з камандай». Акцыя прафсаюзаў у падтрымку спартсменаў праходзіла і ў Інтэрнэце. Маладыя людзі размяшчалі ў сябе на старонках у сацсетках фатаграфіі на спартыўную тэматыку. Лепшыя атрымалі памятныя падарункі. Ролік у падтрымку беларускіх спартсменаў будзе перададзены ў Нацыянальны алімпійскі камітэт, хутка яго можна будзе ўбачыць у Інтэрнэце.

Акрамя здымак роліка, прадстаўнікі прафсаюзнай моладзі наведалі прадпрыемствы, дзе работа з моладдзю знаходзіцца на высокім узроўні. У час візіту ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўдзельнікі пасяджэння паўдзельнічалі ў дзелавой гульні, а таксама вывучылі вопыт сацыяльна-эканамічнай падтрымкі студэнтаў і маладых спецыялістаў навучальнай установы.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *