Бюлетэнь, таемны пакой і выхад да урны

Падзеі

На Дзятлаўшчыне выбарчыя ўчасткі адкрытыя для галасавання. Цяпер жыхары нашага раёна ў бліжэйшыя некалькі дзён могуць датэрмінова выявіць сваю волю, падтрымаўшы свайго кандыдата ў дэпутаты.

Ганна Якімчык:
– Прыйсці на ўчастак у дзень пачатку датэрміновага галасавання я вырашыла таму, што не ведаю, ці атрымаецца гэта зрабіць 18 лютага.

У выбарах прымаю ўдзел абавязкова, ніколі іх не прапускала. Заўсёды мяркую так: што, калі мой голас акажацца рашаючым? Іншым грамадзянам таксама раю прыходзіць на ўчасткі і галасаваць, бо калі ты жывеш у гэтай краіне – павінен клапаціцца пра яе будучыню.


Святлана Гайдук:
– Заўсёды стараюся галасаваць загадзя, бо на выхадных можа не атрымацца ці давядзецца куды-небудзь паехаць.

Раней я і сама была ў складзе ўчастковай камісіі, таму ведаю, наколькі важна, каб людзі былі актыўнымі на выбарах. Лічу, што свой голас за дастойнага кандыдата павінен аддаць кожны грамадзянін нашай краіны.

Маёй маме, Веры Нашуцінскай, 81 год, але і яна чакае, калі да яе і яе суседак-равесніц прыедуць, каб яны змаглі прагаласаваць. Так і павінна быць. Для будучыні нашай краіны выбаршчыкі павінны быць актыўнымі, каб не давялося праводзіць паўторных выбараў і траціць на гэта грошы з бюджэта дзяржавы – нашы з вамі грошы. Няхай яны лепш будуць накіраваны на карысныя для людзей справы.

Ірына КАЎКЕЛЬ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *