“Без месца жыхарства”: апошні паказ

Да ведама грамадзян

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці 9 і 10 лютага ўзорная тэатральная студыя “Мелодыя душы” пакажа мюзікл “Без месца жыхарства”.

У цэнтры ўвагі пастаноўкі — тэма дзіцячага сіроцтва. Наколькі складана быць сіратой, расказваюць героі — юныя беспрытульнікі, якія не маюць свайго месца ў жыцці. Выпадкова да іх трапляе прыгожая і дагледжаная дзяўчынка Сафі, якая ведае, што такое бацькоўская любоў і клопат. У аснове мюзікла — дыялог паміж Сафі і дзецьмі-сіротамі, іх разважанні пра шчасце. Пастаноўка напоўнена музыкай і песнямі, танцавальнымі нумарамі. Яна прымушае перагледзець сваё стаўленне да жыцця не толькі гледачоў, але і саміх артыстаў.

“У мюзікле заняты каля 30 дзяцей, — расказвае кіраўнік студыі “Мелодыя душы” Іван Каско. — Гэта пастаноўка будзе апошняй, бо юныя артысты заканчваюць школу і паедуць вучыцца ў іншыя гарады. Аднак дзейнасць нашай тэатральнай студыі працягваецца, мы рыхтуем новы сучасны моладзевы мюзікл “Пакаленне Маўглі”. Яго паказ запланаваны на 30-31 мая”.

Святлана ГРЫШЫНА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *