Багатая на гады

Падзеі

У Казлоўшчынскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна 31 студзеня адбылося сапраўднае свята.

Юліі Фларыянаўне Гульнік, жанчыне з няпростым лёсам, споўніўся цэлы век.

З такой значнай падзеяй імянінніцу павіншавалі старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч, намеснік старшыні — начальнік упраўлення пенсій і дапамог камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аліна Варанюк, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Алена Жадзейка, старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Вензавец» Святлана Радзюк, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі Чырвоны Крыж” Галіна Касцюк.

У адрас юбіляркі было выказана шмат пажаданняў жыць яшчэ доўга і адчуваць сябе маладой і здаровай.

Дарэчы, да Юліі Фларыянаўны на свята з Калінінграда прыехаў яе ўнук Алег, які расказаў, што яго любімая бабуля была для яго яшчэ і матуляй.

Душэўныя песні, менавіта такія, якія падабаюцца імянінніцы, выканалі артысты Казлоўшчынскага дома культуры і жыхары Казлоўшчынскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Юлія Фларыянаўна засталася пад уражаннем ад свята ў яе гонар і не магла стрымаць слёз радасці.

Юлія БАКУНОВІЧ

Стоит почитать:

На работу ішла, як на свята

Векавы шлях праз выпрабаванні лёсу

 



1 комментарий по теме “Багатая на гады

  1. Хорошо бабушка выглядит в столетие. Дай бог ей еще здоровья

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *