Арэндадаўцу маёмасці на заметку

Падзеі

Ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. №150 “Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю” (далей – Указ №150) унесены змяненні.

У прыватнасці, была дазволена здача ў арэнду капітальных пабудоваў (будынкаў, збудаванняў), якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці і правы на якія не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, пры гэтым арэндадаўцам такой маёмасці прадпісана да 1 ліпеня 2017 г. (па дзейнічаючых на 1 студзеня 2017 г. дагаворах) або на працягу шасці месяцаў з дня заключэння такога дагавора (па заключаных пасля 1 студзеня 2017 г. дагаворах) ажыццявіць дзяржаўную рэгістрацыю права на ўказаную маёмасць, акрамя выпадкаў, калі гэтыя капітальныя будынкі, збудаванні размешчаны на землях агульнага карыстання.

У выпадку неажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць, якая здаецца ў арэнду, ва ўстаноўленыя тэрміны арэндадаўца, пачынаючы з 1 ліпеня 2017 г. ці з месяца, наступнага за месяцам, у якiм скончыўся шасцiмесячны тэрмiн, устаноўлены для дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць, якая здаецца ў арэнду па новым дагаворы, абавязаны пералічваць у рэспубліканскі бюджэт не 25, а 100% атрыманай арэнднай платы.

Што датычыцца парадку размеркавання атрыманай арэнднай платы, то, згодна з дзеючай рэдакцыяй Указа №150, прадпрыемствы забяспечваюць пералічэнне ў бюджэт 50% платы і 25% сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, пры гэтым памер платы і сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню ў рэспубліканскі бюджэт, вызначаецца пасля вылічэння і выліку толькі налічанага падатку на дабаўленую вартасць.

Варта звярнуць увагу, што плата і (або) сродкі пералічваюцца ў даход рэспубліканскага бюджэту не пазней за 22 чысло месяца, наступнага за справаздачным.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае, што за несвоечасовае пералічэнне сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадаўца выплачвае ў рэспубліканскі або мясцовы бюджэт пеню за кожны дзень пратэрміноўкі.

Акрамя таго, кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за нявыплату або няпоўную выплату ў рэспубліканскі бюджэт платы і сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу –  ад дваццацi да двухсот базавых велічыняў.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *