Аб змяненні межаў некаторых сельскіх населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна

Да ведама грамадзян

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) інфармуе аб тым, што на падставе Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года №623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь” з 17 студзеня па 17 лютага 2018 года райвыканкамам прымаліся меркаванні грамадзян па пытанні змянення межаў некаторых сельскіх населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна.

Ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў райвыканкам меркаванняў грамадзян не паступала. Неабходнасць карэкціроўкі вынесенай райвыканкамам прапановы па вышэйуказаным пытанні адсутнічае.

Землеўпарадкавальная служба Дзятлаўскага райвыканкама



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *