23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Опубликовал

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Дарагія дзятлаўчане! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і са 100-годдзем Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэты святочны дзень асаблівы ў нашай гісторыі. Сёння мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці беларускім воінам – тым, хто заўсёды аберагаў і працягвае аберагаць нашу Радзіму. Мы ўдзячны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і лакальных канфліктаў, тым, хто сёння стаіць на варце краіны.

Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх мужных, цвёрдых духам людзей. Любы беларус, які знаходзіцца на баявым пасту або займаецца мірнай справай, – перш-наперш абаронца сваёй Радзімы. І кожны сваёй працай уносіць уклад у павелічэнне багацця і славы нашай краіны.

У гэты дзень жадаем дабра, шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям’і. Здароўя і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам і афіцэрам. Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 

1 0 386 23 Февраль, 2018 Да ведама грамадзян Февраль 23, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *