У Дзятлаве прайшоў фестываль «Свет школьных музеяў»
Опубликовал

У Дзятлаве прайшоў фестываль «Свет школьных музеяў»

Пад такой назвай упершыню прайшоў раённы фестываль музеяў і музейных пакояў установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна, які праводзіў Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

Мэта фестывалю, як і праекта ў цэлым, – стварэнне ўмоваў для развіцця музейнай дзейнасці з дапамогай выкарыстання інавацыйных падыходаў.

Удзельнікам загадзя прапаноўваліся намінацыі: «Гасцінны музей», «Моладзь 21 стагоддзя ў музеі», «Ад творчасці да рэалізацыі музейнага праекта», «Пошук + даследаванне = вынік», «Музейныя таямніцы і адкрыцці», «Неверагоднае падарожжа», «Як будзе выглядаць мой музей», «Школа ўчора і сёння».

Вучні не толькі дзяліліся навыкамі па развіцці музейнага руху, але і творча прадстаўлялі свае музеі і музейныя пакоі. Яны падарожнічалі на “машыне часу”, сустракаліся з “ляснымі героямі”, успаміналі суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны.

Займальнай і пазнавальнай была работа выставачна-прэзентацыйнай студыі «Знаходка года», дзе былі прадстаўлены лепшыя экспанаты.

Па выніках этапаў праекта за 2016 – 2017 гады і фестывалю месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняў актыў народнага музея «Дзеці ліхалецця» Наваельнянскай сярэдняй школы, другое –музеі «Лес – наша багацце» Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы і «Скарбы дзядоў нашых» Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на трэцім – актывы музеяў «Свет дзяцінства» сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, «Гісторыя ваеннага гарадка» Гезгалаўскай сярэдняй школы і музей «Кола часу» Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 

 

4 0 865 11 Февраль, 2018 Самае чытаемае, Сацыяльная сфера Февраль 11, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *