Усёй сям’ёй на выбары
Опубликовал

Усёй сям’ёй на выбары

Разам з трохгадовай дачкой Дар’яй на Чырвонаармейскі ўчастак для галасавання №11 прыйшла сям’я Ірыны і Сяргея Шавялёў.

Дарослыя расказалі, што на выбары ішлі ў бадзёрым, прыўзнятым настроі. Маленькую дачку Дашу з сабой ўзялі мэтанакіравана, бо яна любіць мерапрыемствы, дзе збіраецца шмат людзей. Паспрыяла смейнай прагулці і прыгожае зімовае надвор’е з лёгкім марозцам і сняжком.

На ўчастку маленькую Дашу сустрэлі гасцінна. Члены выбарчай камісіі адразу сказалі ёй, якая яна прыгожая і пачаставалі цукеркамі (іх спецыяльна трымаюць у вазачцы на стале для дзетак, якія прыходзяць з бацькамі). Задаволеная Даша дапамагла бацькам прагаласаваць – кінула ў ўрну запоўненыя бюлетэні спачатку за маму, а затым і за тату.

Аднак сюрпрызы за гэтым не скончыліся. Сям’я Шавялёў атрымала сувенір ад раённай арганізацыі ГА “БСЖ”, які ўручыла старшыня выбарчай камісіі Людміла Канавалік.

А ў буфеце бацькі набылі для дачкі смачныя пірожаныя.

2 0 251 18 Февраль, 2018 Сацыяльная сфера Февраль 18, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *