Сёння адбыўся раённы турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі
Опубликовал

Сёння адбыўся раённы турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі

23 лютага прайшоў раённы турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаны 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У турніры ўдзельнічалі 11 камандаў навучальных установаў раёна. Хлопцы і дзяўчаты сапернічалі ў трапнасці, страляючы стоячы і лежачы.

Самую лепшую стралковую падрыхтоўку прадэманстравала каманда Дзятлаўскай СШ №3, на яе рахунку 208 балаў.

Другое месца заняла каманда Раготнаўскай школы, 169 балаў.

На трэцім месцы фінішавалі стралкі Казлоўшчынскай школы, 104 балы.

У асабістым заліку ўсе прызавыя месцы дасталіся снайперам Дзятлаўскай СШ №3.

Пераможца турніру — Уладзіслаў Лях, 78 балаў.

Другі прызёр — Антон Кучынскі, 70 балаў.

Трэці прызёр — Юлія Адамчык, 68 балаў.

Турнір арганізавалі Дзятлаўскі ваенны камісарыят і раённае таварыства ДТСААФ. Спартзалу для правядзення спаборніцтваў прадаставіла СШ №3. Ул. інф. «Перамогі»

3 0 346 23 Февраль, 2018 Спорт і турызм Февраль 23, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *