Работу ДАІ – на разгляд
Опубликовал

Работу ДАІ – на разгляд

У 2017 годзе ў Гродзенскай вобласці з 383 да 342 зменшылася колькасць зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама колькасць траўмаваных (з 416 да 360) і загінулых (з 61 да 49, або на 19,7%) у іх людзей.

Аднак узровень аварыйнасці ўзрос у Бераставіцкім (з 7 да 9), Дзятлаўскім (з 7 да 9), Іўеўскім (з 14 да 16) і Шчучынскім (з 11 да 12) раёнах вобласці.

Неспрыяльная абстаноўка з дарожнай бяспекай на тэрыторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна адзначалася ў першым паўгоддзі 2017 года.

Меры, якія прымаюцца супрацоўнікамі міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў для забеспячэння бяспекі дарожнага руху, не адпавядаюць сітуацыі на дарогах і патрабуюць узмацнення.

У сувязі з гэтым у першым паўгоддзі 2018 года на раённай каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй плануецца разгледзець пытанне «Аб стане работы міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў па папярэджанні гібелі людзей у выніку дарожна-транспартных здарэнняў і аварыйнасці на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна».

Для ўхілення недахопаў пракуратура Дзятлаўскага раёна прапаноўвае Дзятлаўскаму райвыканкаму сумесна з міжраённым аддзелам ДАІ раёнаў прааналізаваць прычыны росту дарожна-транспартных здарэнняў і распрацаваць мерапрыемствы, скіраваныя на зніжэнне і недапушчэнне аварыйнасці і гібелі грамадзян на дарогах раёна.

Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Стоит почитать:

Погиб водитель

«Безобидный» сон? На автодороге Р-44 столкнулись два Фольксвагена

0 0 200 06 Февраль, 2018 Бяспека Февраль 6, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *