Прапусціць ці не прапусціць?
Опубликовал

Прапусціць ці не прапусціць?

Дзяржаўтаінспекцыя міжраённага аддзела ўзмацніла нагляд за пешаходнымі пераходамі. Летась на Гродзеншчыне зарэгістраваны 129 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 23 чалавекі загінулі, 107 былі траўмаваны. Са 129 здарэнняў – 63 учынены на пешаходных пераходах.

Праблема ўзнікла не на пустым месцы. Той, хто кіруе аўто, ведае: пры пераходзе дарогі па нерэгулюемым пераходзе пешаход мае перавагу. Здавалася б, усё проста, але дарожна-транспартныя здарэнні ўсё роўна адбываюцца. Так, 22 снежня 2017 года каля 18 гадзін 30 хвілін жыхар Дзятлава, кіруючы аўтамабілем “Фальксваген Пасат”, на вуліцы Кірава ў райцэнтры ўчыніў наезд на двух дзяцей, якія пераходзілі дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Дзеці былі траўмаваны.

– Што часцей за ўсё становіцца прычынай наездаў на нерэгулюемых пераходах? – пытаюся ў дзяржаўтаінспектара міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Аляксандра Мухі.

– Найчасцей паводзіны вадзіцеляў. Прычыны бываюць даволі розныя: спешка, час пік, дрэнная бачнасць. Фактараў шмат, аднак пешаход часам сам садзейнічае падобнаму. Асабліва калі рухаецца ў навушніках, размаўляе па тэлефоне і такім чынам страчвае ўважлівасць.

Наезды на пешаходаў пачашчаюцца ў зімовы і асенні перыяды. Гэта звязана са скарачэннем светлавога дня. Людзі едуць на працу, калі яшчэ цёмна, вяртаюцца дадому таксама ў прыцемках, а пешаходы не абазначаюць сябе флікерамі. У цёмным адзенні яны зліваюцца з дарогай.

Варта сказаць, што праблему ўзмацняе і няправільная паркоўка паблізу нерэгулюемых пераходаў. Яны часам наогул застаўлены аўтамабілямі, што абмяжоўвае агляд і вадзіцелю, і пешаходу. Вадзіцель хоць і зніжае хуткасць перад пераходам, але ўсё роўна не паспявае пазбегнуць сутыкнення. Пешаходы літаральна выскокваюць з-за прыпаркаваных машын.

Ірына КАМАРОВА

0 0 68 12 Февраль, 2018 Бяспека Февраль 12, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *