Пасведчанне і жэтон – абавязкова
Опубликовал

Пасведчанне і жэтон – абавязкова

Пытанне: навошта работніку аховы арганізацыі знакі адрознення?

Адказ спецыяліста па ліцэнзаванні 1-й катэгорыі ліцэнзійна-кантрольнай групы штаба Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандра Зенава.

– Згодна з дзеючым законам, з мэтай выканання часткі 5 артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» ад 8 лістапада 2006 года №175-З, абзаца 6 падпункта 382.1 пункта 382 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года №450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» работнікі аховы арганізацый, прадпрыемстваў абавязаны несці службу пры наяўнасці службовых пасведчанняў і жэтонаў.

Што сабой уяўляюць пасведчанні і жэтоны, падрабязна ўказана ў пастанове Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2010 года №404 «Аб устанаўленні ўзораў і апісанняў службовага пасведчання і жэтона работніка аховы арганізацый, якая не валодае правам стварэння ваенізаванай аховы».

Неабходна ўдакладніць, што пасведчанне і жэтоны вырабляюцца на кожнага работніка аховы індывідуальна, і калі пасведчанні пасля звальнення афармляюцца новыя, то жэтоны выкарыстоўваюцца да іх зносу.

За парушэнне дадзенага патрабавання прадугледжана адказнасць па арт. 23.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2003 года і юрыдычная асоба караецца штрафам у памеры да ста базавых велічыняў з канфіскацыяй прадметаў і спецыяльных сродкаў ахоўнай дзейнасці або без канфіскацыі.

Таццяна ГРЫЦУК

0 0 208 12 Февраль, 2018 Сацыяльная сфера Февраль 12, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *