“Калі мы адзіныя, то мы непераможныя!”
Опубликовал

“Калі мы адзіныя, то мы непераможныя!”

Зрабіўшы свой выбар, людзі не спяшаліся пакідаць ўчасткі для галасавання. Тут можна было памераць артэрыяльны ціск, зайсці ў буфет і пабыць на канцэртах мясцовых выканаўцаў, паслухаць любімыя песні і музыку ў рамках праграмы “Калі мы адзіныя, то мы непераможныя!”.

Напрыклад, выбаршчыкаў Чырвонаармейскага ўчастка для галасавання №11 сваімі песнямі радавалі Таццяна Дудкіна, Наталля Маліноўская, Аляксандр Раеўскі.

Сярод першых гледачоў – Марына Навіцкая з трохгадовай дачкой Палінай. Цікаўлюся ў іх пра настрой.

– Настрой – вясёлы, святочны. Нам усё спадабалася, Паліна нават спрабавала вярнуцца ў кабінку для галасавання. Ёй было цікава пасля апускаць бюлетэні ў скрыню, хацелася зрабіць гэта яшчэ раз.

Дачка на выбарах не ўпершыню, брала яе з сабой яшчэ маленькай. Праўда, Паліне было цяжка растлумачыць, куды мы ідзём, і я сказала, што ў школу. Гэта яна разумее добра.

Мы ўжо пабылі ў буфеце, а цяпер атрымліваем задавальненне ад канцэрта.

Ірына СТЫРНІК

2 0 434 18 Февраль, 2018 Культура і адпачынак Февраль 18, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *