“За любімую Беларусь!”
Опубликовал

“За любімую Беларусь!”

Адно з папулярных у моладзевым асяроддзі святаў — Дзень Святога

Валянціна. Яго сімвалам з’яўляюцца валянцінкі – паштоўкі з пажаданнямі ў форме сэрцаў. Іх прынята дарыць любімым людзям, сябрам, калегам, аднакурснікам, ствараючы атмасферу ўзаемнай радасці і дабра. Але прызнацца ў любові можна і сваёй краіне – нашай любімай Беларусі. Зрабіць гэта моладзі раёна прапануе Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” у час акцыі “За любімую Беларусь!”, якая праходзіць з 12 па 17 лютага.

У час правядзення акцыі пярвічныя арганізацыі ГА “БРСМ” створаць калектыўныя сімвалы “За любімую Беларусь!”. Да вялікага палотнішча ў форме сэрца з надпісам “За любімую Беларусь!” саюзная моладзь прымацуе чырвона-зялёныя сімвалічныя сэрцы. На іх маладыя людзі напішуць добрыя словы і пажаданні сваім сябрам, аднакласнікам, калегам па працы, роднаму гораду ці пасёлку, роднай Беларусі.

Таксама напярэдадні свята ўдзельнікі акцыі зрабілі сваімі рукамі і падпісалі валянцінкі сваім кумірам – беларускім спартсменам, артыстам, мастакам, палітыкам. Лепшыя работы накіраваны ў абласны камітэт ГА “БРСМ”, адтуль будуць высланы на Цэнтральны камітэт. Уручэнне валянцінак пройдзе на ўрачыстай сустрэчы моладзі з вядомымі людзьмі ў Мінску.

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

0 0 79 10 Февраль, 2018 Да ведама грамадзян Февраль 10, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *