Галасаванне ідзе даволі актыўна. Пункт гледжання
Опубликовал

Галасаванне ідзе даволі актыўна. Пункт гледжання

На кожным з 24-х участкаў для галасавання пануе святочная, і ў той жа час дзелавая атмасфера: да свайго выбару людзі ставяцца сур’ёзна.

Некаторымі лічбамі і фактамі дзеліцца старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Чырвонаармейскага ўчастка для галасавання №11 Людміла Канавалік:

– На ўчарашні дзень на нашым участку датэрмінова прагаласавала звыш 40% выбаршчыкаў. Усяго іх унас – 1812  чалавек. За першую гадзіну работы участка 18 лютага сваё права выбара рэалізавалі больш за 60 грамадзян.

Да гэтага пік актыўнасці быў у чацвер на праваслаўнае свята, калі вернікі ішлі з храма і заадно прыходзілі галасаваць. У пятніцу таксама было шматлюдна: прыходзілі пераважна працоўныя людзі, хто ведаў, што не зможа трапіць на выбары ў выхадны.

Сёння з раніцы было шмат пажылых сямейных параў, пасля 10 гадзін актывізаваліся маладыя сем’і з дзецьмі.

Таксама мы плануем выехаць да некаторых нашых выбаршчыкаў па месцы жыхарства з пераноснай скрыняй. Людзей, якія чакаюць членаў участковай выбарчай камісіі на дом, больш за 25. Гэта пераважна пажылыя грамадзяне 1929-1939 гадоў нараджэння або інваліды, адным словам тыя, каму цяжка самастойна прыйсці на ўчастак.

0 0 456 18 Февраль, 2018 Раённыя падзеі Февраль 18, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *