Воіны-афганцы павязалі піянерскія гальштукі шасцікласнікам
Опубликовал

Воіны-афганцы павязалі піянерскія гальштукі шасцікласнікам

Напярэдадні дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у сярэдняй школе №3 горада Дзятлава прайшла сустрэча з воінамі-афганцамі Аляксандрам Альшэўскім, Юрыем Крагельскім і Аляксандрам Юргелем. Таксама былі запрошаны галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Гарановіч,  метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Якаўчык.

Мерапрыемства пачалося з канцэртнай праграмы, якую падрыхтавалі школьнікі.

Пра перажытае ў час ваеннай службы, пра тое, чым запомніўся Афганістан, як стаў удзельнікам ваенных дзеянняў, як не раз трапляў пад абстрэлы і чаму яго навучыла служба ў гэтай далёкай краіне, расказаў воін-інтэрнацыяналіст Аляксандр Юргель. Ён пажадаў вучням любіць сваю Радзіму, быць добрасумленнымі, адказнымі, і каб іх жыццё заўсёды было мірным і шчаслівым.

Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі на чужой зямлі Афганістана.

Сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі стала для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак асабліва хвалюючай. Менавіта тут, на сустрэчы з воінамі-афганцамі, вучняў шостых класаў школы прынялі ў піянеры. У іх жыцці адбылася важная падзея – яны сталі на прыступку вышэй у сваіх справах і намерах.

З хваляваннем шасцікласнікі далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць сумленнымі і справядлівымі, заўсёды трымацца Статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Права павязаць піянерскія гальштукі было прадастаўлена воінам–інтэрнацыяналістам, гасцям мерапрыемства.

Метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам з гонарам насіць піянерскі гальштук, быць прыкладам ва ўсім для тых, хто яшчэ збіраецца ўступіць у арганізацыю, заўжды і паўсюдна быць першымі, сваімі справамі і ўчынкамі праслаўляць родную школу.

Вольга ЮШКЕВІЧ

1 0 573 14 Февраль, 2018 Раённыя падзеі Февраль 14, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *