Ахова прыроды
Опубликовал

Ахова прыроды

Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства

Слонімская іжраённая інспекцыя аховыжы вёльнага і расліннага свету, у сувязі з частымі парушэннямі правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў час лоўлі рыбы з лёду, нагадвае:

-дазволена лоўля рыбы з адначасовым выкарыстаннем прыладаў рыбалоўства аднаго віду або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на рыбалова;

-члены Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” маюць права: выкарыстоўваць у рыбалоўных угоддзях фонду запасу да 10 кручкоў на рыбалова, акрамя рыбалоўных угоддзяў, вызначаных пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка2016года №14;

-дазволена лоўля ў рыбалоўных угоддзях, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду, на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў, або адной рыбы, вага якой перавышае 5 кілаграмаў.

Забаронена:

лоўля ментуза звычайнага з 25 снежня па 28 лютага;

-выкарыстанне кружкоў, жэрліц, ставак, калабашак і іншых аналагічных сістэмаў і аснашчэнняў у начны час сутак, а таксама без указання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова, які ажыццяўляе лоўлю рыбы;

-лоўля з выкарыстаннем на прыладах рыбалоўства падвойных і патройных кручкоў без блясны, натуральнай або штучнай нажыўкі;

-лоўля з пакіданнем прыладаў рыбалоўства без візуальнага кантролю. У выпадку выяўлення органамі рыбалоўнага кантролю яны падлягаюць канфіскацыі;

-канфіскацыя фізічнымі асобамі выяўленых імі ў рыбалоўных угоддзях прамысловых прыладаў рыбалоўства, прыладаў рыбалоўства, забароненых да прымянення пры аматарскім рыбалоўстве, і рыбы, вылаўленай гэтымі прыладамі рыбалоўства.

За парушэнне Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, згодна з арт. 15.35 КоАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжана максімальная адказнасць да пяцідзесяці базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў здабычы рыбы або іншых водных жывёлаў і іншых прадметаў, якія з’явіліся прыладай або сродкам здзяйснення парушэння.

У Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуе тэлефон даверу (8-01562) 6-63-65, па якім можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы жывёлаў, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.

Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Алег ТРАФІМЧЫК,
дзяржінспектар Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

0 0 251 09 Февраль, 2018 Сацыяльная сфера Февраль 9, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *