Аб выплаце абавязковых страхавых узносаў (індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты)
Опубликовал

Аб выплаце абавязковых страхавых узносаў (індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты)

Дзятлаўскі раённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь паведамляе, што выплата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (далей – ФСАН) за 2017 год, ажыццяўляецца не пазней за 1 сакавіка 2018 года.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт ФСАН з дня пастаноўкі іх на ўлік у якасці плацельшчыкаў у органах Фонду незалежна ад таго, ажыццяўляюць яны прадпрымальніцкую дзейнасць ці не.

Незалежна ад віду падатку, які выплачваецца, і (або) сумы атрыманага даходу, устаноўлены мінімальны плацеж абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва – 35% ад сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўлены і праіндэксаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У 2017 годзе ў Рэспубліцы Беларусь памер месячнай мінімальнай заработнай платы склаў 265,00 рублёў, памер страхавых узносаў адпаведна 92,75 рублёў у месяц.

У цэлым за 2017 год мінімальная сума абавязковых страхавых узносаў у бюджэт ФСАН, якая падлягае выплаце індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі і адвакатамі, складае 1113,00 рублёў.

Маюць права не выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:

— індывідуальныя прадпрымальнікі, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi працуюць; з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій; маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, атрыманую на дзённай форме навучання;

— натарыусы, адвакаты, якія адначасова з ажыццяўленнем натарыяльнай, адвакацкай дзейнасці з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій; маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

Увага

З 1 студзеня 2016 года iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якія з’яўляюцца замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, АБАВЯЗАНЫ выплачваць страхавыя ўзносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Дзятлаўскі раённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, д. 5а. Тэлефоны: 8(01563) 2-12-72, 2-50-62

Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва

0 0 82 08 Февраль, 2018 Эканоміка Февраль 8, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *