Жаночы валейбол. Астравец – Дзятлава – 0:3

Спорт і турызм

У суботу, 27 студзеня стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе ў 1-й лізе. Дзеючы чэмпіён каманда Дзятлава першы матч турніру праводзіла на выездзе ў Астраўцы і была відавочна мацнейшая, перамагла 3:0 (25:7, 25:12, 25:7).  Каманда ў турніры 2018 года выступае ў абноўленым складзе, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін. З мінулагодняга чэмпіёнскага складу засталіся Алена Бойка (Пяцэвіч), Алена Дарашкевіч, Анастасія Рагойша, Таццяна Сцяцко.

Турнір, як і летась, пройдзе у некалькі этапаў. На першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у двух групах. Дзятлава – у групе “А” з камандамі ДЮСШ №1 г. Ліды, Астравецкага і Ашмянскага раёнаў. Можна ўжо са старта прагназаваць, што асноўнымі канкурэнткамі за перамогу ў групе будуць дзятлаўская і лідская каманды. Лідчанкі ў суботу перамаглі саперніц з Ашмянаў – 3:0.

Групу “Б” склалі каманды ОСДЮШОР імя Сапегі (Гродна), Свіслацкага, Слонімскага, Ваўкавыскага, Лідскага раёнаў.

Наступны матч Дзятлава правядзе таксама на выездзе – 3 лютага ў Ашмянах. А першы дамашні матч адбудзецца ў суботу, 10 лютага. Месца дзеяння – спартзала Дзятлаўскай гімназіі, пачатак матча прызначаны на 12.30.

Б. Варна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *