Сустрэча кандыдата ў дэпутаты з выбаршчыкамі ў Хвінявічах

Улада

Сёння ў Хвінявічах адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №28 Марыі Станіславаўны Максімовіч з мясцовымі выбаршчыкамі.

Кандыдат у дэпутататы пазнаёміла прысутных са сваёй біяграфіяй, расказала, што зроблена за апошні час у Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе яна працуе галоўным доктарам, для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.

Марыя Станіславаўна пазнаёміла прысутных на сустрэчы з асноўнымі накірункамі сваёй перадвыбарчай праграмы, сярод якіх – забеспячэнне якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі, павышэнне прэстыжу інстытута сям’і, забеспячэнне годнай старасці.

Сустрэча кандыдата ў дэпутаты з выбаршчыкамі прайшла ў актавай зале Хвінявіцкай школы.

Ул. інф. “Перамогі”



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *