Навінкі перыёдыкі

Культура і адпачынак

Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі прапануе сваім наведвальнікам вялікую колькасць перыядычных выданняў для розных узростаў і інтарэсаў. Гэта грамадска-палітычныя выданні — газеты “СБ Беларусь Сегодня”, “Звязда”, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Сельская газета”, “Знамя юности», часопіс “Беларуская думка”. Для аматараў краязнаўства і культуры — газеты “Краязнаўчая газета” і “Культура”. Даведацца пра навіны вобласці і раёна дапамогуць газеты “Гродзенская праўда” і  “Перамога”. Карыстаюцца чытацкім попытам газеты “АиФ», «Комсомольская правда», «Женская газета», «Хозяюшка», «Частный детектив».

Для чытачоў сталага ўзросту прапануем газету “Друг пенсионера” і часопіс “Я на пенсии”. Вельмі шмат часопісаў досугавай накіраванасці з парадамі “на ўсе выпадкі жыцця” — “Гаспадыня”, “Кудесница», «1000 советов», «Хозяин», «Сваты», «Добрый сосед», «Наша кухня», «Золотые рецепты», «Планета», «Ксюша вязание», «Ксюша рукоделие», “Мастерица”, “Делаем сами”, “Поделись советом”, “Счастливая и красивая”,  “Цветок”. Шмат выданняў бібліятэка прапануе сваім маленькім чытачам — ”Девчонки», «Стрекоза», «Непоседа», «3/9 царство», «Шапокляк», «Рюкзачок», «Островок», «Юный спасатель», «Маленькие академики», «Каламбур», «Вясёлка», «Незнайка». Навінкі 2018 года — часопіс для сучасных жанчын  “Город женщин», «Семья» і «Вожык”, а для дзетак — вясёлы цікавы часопіс “Шустрик”.
Усіх, хто жадае карысна і цікава правесці вольны час, запрашаем у чытальную залу Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі — цэнтра зносін і інфармацыі.
Анжэліка Вабішчэвіч, бібліятэкар Наваельнянскай  гарпасялковай бібліятэкі — цэнтра зносін і інфармацыі

Читайте также:

Перарэгістрацыя чытачоў у Дзятлаўскай бібліятэцы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *