Абмяркоўваем Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»

Эканоміка і сельская гаспадарка

Марына Нікіпорчык, індывідуальны прадпрымальнік па рамонце адзення (майстэрня «МариАнна» і магазін у будынку Дома быту).

— Працую ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка са жніўня 2016 года, маю аднаго наёмнага работніка — краўца. Кліентаў хапае: людзі звяртаюцца і пашыць, і парамантаваць адзенне. Колькасць заказаў залежыць ад сезону. У жніўні, напрыклад, калі дзяцей збіраюць у школу, у дзень могуць звярнуцца і 15 чалавек, у больш спакойны час можа завітаць усяго адзін кліент.

Нягледзячы на тое, што Дэкрэтам №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» прадугледжана дзейнасць без рэгістрацыі з выплатай адзінага падатку для тых, хто займаецца пашывам адзення, пераходзіць на заяўны прынцып як фізічная асоба я не збіраюся. Галоўная прычына — не жадаю губляць наёмнага работніка. А яшчэ ў самазанятых шэраг абмежаванняў: працаваць яны могуць толькі з матэрыялам заказчыка, абслугоўваць выключна фізічных асобаў. Таксама, пакуль з’яўляюся індывідуальным прадпрымальнікам, я і мой работнік робім адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, «зарабляючы» такім чынам сабе на пенсію. Як прадпрымальнік, маю і свой магазін, ад якога давялося б адмовіцца.

Канкурэнцыі з самазанятымі людзьмі і рамеснікамі не баюся — яна была заўсёды. Проста многія працавалі ўпотай, а Дэкрэт №7 стварыў умовы, каб людзі змаглі выйсці з цені, працаваць законна. Вядома, у мяне і самазанятых будуць розныя аб’ёмы работ, розная якасць іх выканання, бо дома не заўсёды можна зрабіць так, як у атэлье, дзе прафесійныя машыны. Хаця ёсць кліенты, якія шукаюць, дзе танней, а да якасці не асабліва прыдзірлівыя. Безумоўна, індывідуальным прадпрымальнікам складаней працаваць з-за шэрагу выплат, якія ў тым ліку ўключаюць падаткі, арэнду, зарплату наёмным работнікам. У гэтым сэнсе тым, хто працуе дома ці ў кліента і плаціць адну базавую велічыню ў месяц, лягчэй. Аднак і аб’ёмы работ, і колькасць заказчыкаў у нас заўважна адрозніваюцца.

Калі казаць пра цэны на паслугі, то яны напрамую залежаць ад попыту. У нашым раёне зарплаты невялікія ў параўнанні, напрыклад, з Мінскам, таму і цэны на пашыў і рамонт адзення значна адрозніваюцца. Маімі паслугамі часта карыстаюцца жыхары сталіцы, якія прыязджаюць

у Дзятлава да родных і жадаюць зэканоміць.

okЦі актывізуецца прадпрымальніцкая ініцыятыва? Мяркую, калі людзі ўмеюць ствараць прыгожыя рэчы, калі яны могуць зрабіць стрыжку або скласці камін дома ў кліента, чаму б ім не зарэгістравацца па заяўным прынцыпе. У такім выпадку чалавек ужо не лічыцца беспрацоўным, мае сваю справу і заробак.

Ірына СТЫРНІК



1 комментарий по теме “Абмяркоўваем Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»

  1. Наконец газета начала реально общаться не только с начальниками всякими, а и с предпринимателями. Както радостно

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *