Як падрыхтаваліся да зімы
Опубликовал

Як падрыхтаваліся да зімы

У ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў выяўлены шэраг парушэнняў у падрыхтоўцы жывёлагадоўчых аб’ектаў Гродзеншчыны да зімоўкі жывёлы.

Не наведзены належны парадак на тэрыторыі некаторых фермаў: не адрамантаваны паілкі, не праведзены належным чынам работы па ўцяпленні жывёлагадоўчых аб’ектаў. На адной з фермаў аконныя праёмы былі закрыты плёнкай, не праведзены работы па ўцяпленні аэратараў у будынках утрымання дойных кароў, не ўцеплены дзверы ў кароўніку. Уваходныя праёмы і вароты не адрамантаваны, у сценах — дзіркі, не ўцеплены аконныя праёмы і вароты. Кантроль за ходам зімова-стойлавага ўтрымання жывёл будзе працягнуты.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

0 0 180 20 Январь, 2018 Да ведама грамадзян Январь 20, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *