Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі дасягнуў $5 млрд у 2017 годзе
Опубликовал

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі дасягнуў $5 млрд у 2017 годзе

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі дасягнуў амаль $5 млрд па выніках 2017 года, паведаміў 28 студзеня першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч у эфіры тэлеканала АНТ, перадае БЕЛТА. Леанід Марыніч падкрэсліў, што рост экспарту да $5 млрд сведчыць аб тым, што перапрацоўка стала больш паглыбленай. «Сёння мы прадаём канечны прадукт з высокай дабаўленай вартасцю», — адзначыў першы намеснік міністра. Ён сказаў, што ў 2016 годзе Беларусь экспартавала прадуктаў харчавання на $4,2 млрд. Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца ў 70 краін свету, больш за дзесяць новых рынкаў было адкрыта ў 2017-м. Беларусь з мінулага года пачала экспартаваць сваю сельгаспрадукцыю ў Італію, Вялікабрытанію, Егіпет, расказаў Леанід Марыніч. Расійскі рынак па-ранейшаму застаецца асноўным для краіны, але пастаўкі паступова дыверсіфікуюцца, звярнуў увагу першы намеснік міністра.
БелТА

0 0 72 30 Январь, 2018 Эканоміка Январь 30, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *