Што такое фізічны маніторынг?
Опубликовал

Што такое фізічны маніторынг?

Для забеспячэння кантролю за работай ведамаснай вартавой аховы супрацоўнікі міліцыі, у тым ліку супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, могуць аказваць ахоўную паслугу — фізічны маніторынг. Ён заключаецца ў перыядычным наведванні супрацоўнікамі пастоў аховы аб’екта.

У час фізічнага маніторынгу вывучаюцца некаторыя пытанні выканання работнікамі аховы абавязкаў па абароне аб’ектаў ад супрацьпраўных замахаў (забеспячэнне прапускнога, унутрыаб’ектнага рэжымаў, удзел работнікаў аховы ў выяўленні і спыненні правапарушэнняў, захаванне імі працоўнай дысцыпліны). Пры выяўленні недахопаў інфармацыя тэрмінова паведамляецца кіраўніку для рэагавання. Колькасць, час наведванняў пастоў абмяркоўваецца з кіраўніком арганізацыі-заказчыка, кошт паслугі залежыць ад адлегласці і колькасці наведванняў. Цяпер дагаворнымі абавязкамі па фізічным маніторынгу ў раёне ахоплены 18 суб’ектаў гаспадарання па 24 аб’ектах. Для набыцця паслугі можна звяртацца ў Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы.

Дзмітрый СКВАРЧЫНСКІ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

0 0 242 06 Январь, 2018 Бяспека Январь 6, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *