Фестывалі, святы, конкурсы
Опубликовал

Фестывалі, святы, конкурсы

З 8 па 14 студзеня з 18 да 20 гадзін у горадзе Гродне будуць праходзіць навагоднія святочныя мерапрыемствы “Новы год сустракаем разам — танцам, гумарам і песняй”. На плошчах Леніна, Савецкай працягваюць працаваць атракцыёны, арганізавана катанне на экскурсійным лімузіне “Rolls-Royce”, а для дзяцей — катанне на ўпрыгожаных навагодняй ілюмінацыяй поні. На працягу дня будзе працаваць “Пошта Дзеда Мароза”.

З 8 па 14 студзеня з 11 да 17 гадзін у вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна працягваюцца цікавыя прыгоды на калядным свяце “У гасцях у Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі». Працуюць выставы-продажы калядных сувеніраў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзяцца зімовыя гульні, конкурсы.

З 8 па 14 студзеня з 11 да 15 гадзін рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Свіцязянскі», размешчаны паблізу вёскі Валеўка Навагрудскага раёна, на беразе возера Свіцязь, запрашае на арт-прадстаўленне «Новы год у эколага-забаўляльным цэнтры «У гасцях у 12 месяцаў». У праграме: карагоды і вясёлыя гульні, конкурсы і падарункі, запальванне агнёў на навагодняй ёлцы.

З 10 па 14 студзеня з 11 да 16 гадзін у Гродзенскім раёне на Аўгустоўскім канале, шлюз Дамброўка, працягвае сваю работу тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне «Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале». У «Сядзібе Дзеда Мароза» працуе навагодняя пошта. Можна пабываць на «Сцежцы казак», загадаць жаданне на «Чароўным мастку», пачаставацца гарачым чаем і блінамі, наведаць сувенірную краму, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў, сфатаграфавацца з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі героямі.

12 студзеня ў 13 гадзін Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на адборачны тур Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест”. У рамках мерапрыемства будзе ладзіцца: выстава работ аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, пройдзе конкурсная праграма, у якой прыме ўдзел народны вакальны ансамбль “Праабражэнне” і іншыя пеўчыя калектывы Шчучынскага і Мастоўскага благачынняў.

12 студзеня ў 16 гадзін у гарадскім пасёлку Карэлічы пройдзе дзіцячы калядны баль. У праграме: салонныя гульні, танцавальныя майстар-класы для гасцей балю, калядная фотазона.

13 студзеня ў 18 гадзін музей-сядзіба М. К. Агінскага ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна, запрашае на Калядны баль-карнавал. У праграме: майстар-клас па танцах ХІХ стагоддзя, выкананне старадаўніх рамансаў, салонныя гульні ХІХ стагоддзя, квэст з сюрпрызам для гасцей, фуршэт у аранжарэі Агінскага.

13 студзеня ў 14 гадзін у горадзе Лідзе адбудзецца раённае свята “Калядны фэст у Лідскім замку”. На свяце можна будзе паўдзельнічаць у народных гульнях, забавах, патанчыць, павадзіць карагоды каля ёлкі, нават пачаставацца свежапрыгатаванай юшкай. Калектывы аматарскай творчасці падтрымаюць добры настрой сваімі музычнымі выступленнямі.

14 студзеня ў 12 гадзін пройдзе II Раённы фестываль-конкурс па шоу-bellydance “Водар Усходу”, які адбудзецца ў Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку. Фестываль-конкурс — яркае шоу, якое ўключае ў сябе розныя танцавальныя напрамкі ў тэхніцы BellyDance.

Алена МІКАЛАЕВА

0 0 54 05 Январь, 2018 Да ведама грамадзян Январь 5, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *