У Беларусі расце колькасць другіх і трэціх родаў
Опубликовал

У Беларусі расце колькасць другіх і трэціх родаў

У Беларусі расце колькасць другіх і трэціх родаў. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко.
«Колькасць другіх і трэціх родаў павялічылася да 60 працэнтаў ад агульнай колькасці. Разам з тым каэфіцыент нараджальнасці складае толькі 1,7. Для таго каб колькасць насельніцтва павялічылася, патрэбны як мінімум каэфіцыент 2,15. Хацелася б, каб у сем’ях былі хаця б два-тры дзіцяці. Добры вынік дало перадабортнае кансультаванне, колькасць абортаў зменшылася», — адзначыў Васіль Жарко.
Яшчэ адным рэзервам для павелічэння колькасці насельніцтва віцэ-прэм’ер назваў зніжэнне смяротнасці людзей у працаздольным узросце і агульнай смяротнасці ад знешніх прычын.

Васіль Жарко сёння ўручыў падарункі пацыентам РНПЦ «Маці і дзіця» ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі з 11 снежня па 10 студзеня. У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя бальніцы, дапамагаюць ім у вырашэнні існуючых праблем, уручаюць дзецям падарункі.

0 0 187 02 Январь, 2018 Сацыяльная сфера Январь 2, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *