У аддзяленне завіталі шэфы
Опубликовал

У аддзяленне завіталі шэфы

Навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы на чале з настаўніцай Надзеяй Канявега чарговы раз наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, каб падарыць радасць і святочны настрой асаблівым людзям.

Вядучыя праграмы Ксенія Болтач і Карына Верамейка запрасілі наведвальнікаў аддзялення ў казачнае падарожжа, у час якога яны сустрэліся з Дзедам Марозам (Мікіта Кучынскі) і Снягурачкай (Алеся Адамчык), а таксама даведаліся пра прыгоды Бабы-Ягі (Дарына Заваротная) і старой Шапакляк (Анжэла Верамейка).

Песнямі прысутных парадавалі Яўгенія Анушкевіч, Анастасія Бортнік, Ульяна Баброўская. Цікавыя гульні з асаблівымі людзьмі правялі работніцы Данілавіцкага дома культуры Святланы Грос і Іна Анушкевіч.

Напрыканцы сустрэчы госці пачаставалі наведвальнікаў аддзялення мандарынамі.

Загадчыца аддзялення Алена Калюцік падзякавала за цікавае выступленне дзецям і іх настаўніцы, работніцам Данілавіцкага дома культуры, а таксама аддзелу адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама за выдзелены транспарт.

Ірына КАЎКЕЛЬ

0 0 39 12 Январь, 2018 Сацыяльная сфера Январь 12, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *