Стартаваў другі этап спаборніцтваў “Алімпійскія надзеі Беларусі”
Опубликовал

Стартаваў другі этап спаборніцтваў “Алімпійскія надзеі Беларусі”

Сёння, 13 студзеня, у Дзятлаўскай СШ №3 стартаваў другі этап спаборніцтваў “Алімпійскія надзеі Беларусі” па зімовым шматбор’і комплекса “Абаронца Айчыны” сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі.

Мэта названых спаборніцтваў – прапаганда фізічнай культуры і спорту, падрыхтоўка хлопцаў да вайсковай службы.

На другім этапе шматбор’я школьныя каманды, якія сфарміраваны па выніках унутрышкольных спаборніцтваў навучэнцаў, сапернічаюць на раённым узроўні. Залік выконваецца ў трох групах каманд.

На суботні старт выйшлі чатыры дзесяткі алімпійцаў у складзе 11 каманд. Вызначаць пераможцаў яны будуць па выніках саперніцтва ў трох дысцыплінах: стральбе, атлетыцы (падцягванне на перакладзіне), бегу (з прычыны адсутнасці снегу бегам замянілі лыжную гонку).

Удалых фінішаў юным спартсменам-алімпійцам пажадалі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда і работнік Дзятлаўскага ваеннага камісарыяту Павел Бараноўскі.

Па выніках раённых спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная каманда для ўдзелу ў трэцім этапе шматбор’я – абласным.

Б. Варна

0 0 133 13 Январь, 2018 Спорт і турызм Январь 13, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *