Раззлавалі бацьку
Опубликовал

Раззлавалі бацьку

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта пракурору для накіравання ў суд перададзена крымінальная справа на жыхара аграгарадка Вензавец грамадзяніна П.

Мужчына абвінавачваецца ў тым, што пагражаў забойствам сыну і нявестцы ледзь не знішчыў маёмасць.

У час следства было ўстаноўлена, што пасля сваркі грамадзянін П. разліў у пакоі свайго сына і нявесткі, якія ў той момант знаходзіліся там жа, бензін і спрабаваў яго падпаліць. Мужчына не змог давесці свой злачынны намер да канца, бо пацярпелы спыніў яго.

Пазней абвінавачваны тлумачыў, што такім чынам хацеў проста прыстрашыць сына і нявестку, каб яны выконвалі хатнюю работу, а не
праводзілі ўвесь час за камп’ютарам.

За ўчыненыя злачынствы грамадзяніну П. пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Арцём АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

0 0 237 12 Январь, 2018 Бяспека Январь 12, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *