Праводзіліся заняткі па тэрытарыяльнай абароне
Опубликовал

Праводзіліся заняткі па тэрытарыяльнай абароне

Згодна з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны, воінскай часці тэрытарыяльных войскаў Дзятлаўскага раёна, зацверджанага старшынёй райвыканкама, з 23 па 26 студзеня 2018 года на Дзятлаўшчыне праводзіліся заняткі па баявой гатоўнасці з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны раёна.

Так, 24 студзеня супрацоўнікі ваеннага камісарыята правялі заняткі з афіцэрамі запасу, прыпісанымі на асноўныя пасады тэрытарыяльных войскаў раёна, 25 студзеня адбылася трэніроўка з пунктам прыёму асабовага саставу з разгортваннем усіх элементаў на базе Дзятлаўскай МПМК-147.

25 і 26 студзеня была арганізавана трэніроўка з групай кіравання Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па фарміраванні тэрытарыяльных войскаў раёна. Групу кіравання раёна ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі райвыканкама, ваеннага камісарыята, сілавых структур: аддзела ўнутраных спраў райвыканкама і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Аляксандр БУРГУН,
начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна

0 0 105 26 Январь, 2018 Улада Январь 26, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *