Перазагрузка фізкультуры, спорту і турызму ў раёне. Пасяджэнне каардынацыйнага савета
Опубликовал

Перазагрузка фізкультуры, спорту і турызму ў раёне. Пасяджэнне каардынацыйнага савета

24 студзеня ў Дзятлаве адбылося пасяджэнне міжведамаснага каардынацыйнага савета па фізічнай культуры, спорце і турызме пры Дзятлаўскім райвыканкаме.

Удзельнікам Савета для абмеркавання быў прапанаваны план мерапрыемстваў па развіцці турыстычнага сэрвісу ў Дзятлаўскім раёне на 2018-2020 гады.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда, акрамя таго, інфармаваў удзельнікаў пасяджэння пра сённяшні стан фізкультурна-масавай работы і турызму ў раёне. На некаторых праблемах развіцця фізкультуры і спорту, асабліва ў сістэме адукацыі, і шляхах іх вырашэння засяродзілася, выступаючы з трыбуны, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус.

Вёў пасяджэнне намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч.

Удзел у рабоце Каардынацыйнага савета прынялі начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, яго намеснік Таццяна Лідзяева, дырэктар Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай вобласці, двухразовы Алімпійскі чэмпіён Аляксандр Курловіч.

 

 

 

0 0 216 24 Январь, 2018 Улада Январь 24, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *